2 лютага 2026 г. — 500 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага (1526–1608), дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
Канстанцін (пры хрышчэнні Васілій) Канстанцінавіч Астрожскі нарадзіўся 2 лютага 1526 г. у г. Тураў (цяпер Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці), які належаў яго маці Аляксандры, князёўне слуцкай. Яго бацька — Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460–1530) — найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, адзін з найбуйнейшых магнатаў княства. У бацькоўскім доме правёў дзяцінства і юнацтва, атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя.
2025 г. – 190 гадоў з часу перанясення іконы Божай Маці «Замілаванне» ў г. Маларыту (1835), унікальнага помніка іканапісу пачатку ХV ст.
У храме свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Маларыта Брэсцкай вобласці знаходзіцца спіс старажытнай іконы Божай Маці «Элеуса» («Замілаванне»). Гісторыя гэтага абраза пакрыта тайнамі. Дакладную гісторыю цяжка вызначыць, улічваючы гістарычныя перамены, якія перажыла Брэсцкая зямля.
6–10 кастрычніка 2016 г. – 420 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце царкоўнага сабору і абвяшчэння Брэсцкай царкоўнай уніі (1596)
У канцы ХVІ ст. Рэч Паспалітая апынулася ў цяжкім становішчы: знешняя агрэсія суседніх краін спалучалася з унутрыпалітычнымі спрэчкамі і канфесійнай барацьбой. У гэтых умовах частка грамадства прапанавала сваю ідэю выхаду са стану варожасці – новую веру, якая б аб’яднала праваслаўных і католікаў. 23 снежня 1595 года ў Рыме быў заключаны царкоўны саюз Кіеўскай мітраполіі і папства, які падпісалі берасцейскі і ўладзімірскі епіскап Іпацій Пацей і луцкі і астрожскі епіскап Кірыл Тарлецкі.